Першы рэспубліканскі фестываль “Крэатыўны ўзрост”

На базе аграсядзібы “Лябёдка” Шчучынскагараёнапрайшоўпершырэспубліканскіфестываль “Крэатыўныўзрост”

У ім прынялі ўдзел людзі пажылога ўзросту са Шчучынскага, Гродзенскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага і Лідскагараёнаў.  
Свята сабрала нераўнадушных, творчых і ініцыятыўных людзей. Сваёй пластыкай здзівілі вопытныя чырлідынгісткі з Лідскага ансамбля “Супербабулі”. Цудоўныя авангардныя нарады прадэманстравалі прыгажуні з Воранаўскагараёна. Артыстызмам  і харызмай пакарылі гледачоў госці з Дзятлаўскага раёна. Цудоўнымі песнямі парадаваў шчучынскі хор ветэранаў.
Актыўна працавалі разнастайныя тэматычныя пляцоўкі: “Здароваежыццё”, “Бабулінкуфар” і іншыя. Праходзілі майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе, роспіс увелікодных яек, прыгатаванню беларускіх страў. З задавальненнем танцавалі ўсе побытавыя танцы: “Падыспань”, “Кракавяк”, “Польку” і іншыя. Папулярнасцю карыстаўся фіта-бар “Травяная аптэка”, які арганізавалі работнікі КСУП «Саўгас «Вялікае Мажэйкава». Майстар-клас па карыстанні інтэрнэт-банкінгам і знаёмства з праграмай “Клопат” прапанавалі прадстаўнікі ААТ “Белаграпрамбанк”.

Свята атрымалася сапраўды яркім і цікавым. Добрыя песні і цудоўныя танцы падаравалі ўсім бадзёры настрой. Дарэчы, фестываль пройдзе яшчэ ў шасці аграсядзібах краіны.