Жывіце доўга, ветэраны!

Жывіце доўга, ветэраны!

Ганна Станіславаўна Хвядзюк, намеснiк старшынi райвыканкама, а таксама начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне А.П. Новік i дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва С.У. Шанчук напярэдадні Дня Вялікай Перамогі наведаліся да ветэранаў, каб перадаць віншаванні ад раённай улады і ўручыць падарункі.

Альберт Львовіч Смірноў, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, i сёння ў страі і будзе разам з намі адзначаць чарговы Дзень Перамогі.

У гэтыя цудоўныя майскія дні, напярэдадні Дня Перамогі, памяць усё часцей і часцей вяртае ветэранаў у гады ваенных ліхалеццяў. Яны ўспамінаюць цяжкія баі, сваіх франтавых сяброў, імгненні, калі іх жыццё вісела на валаску…

Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі ўсе ветэраны Вялікай Айчыннай вайны атрымалi матэрыяльную дапамогу i падарункі. Пра гэта паклапаціліся калектывы, у якіх яны працавалі, Беларускі фонд міру, грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”, а таксама беларускі клуб матацыклістаў “Шалёныя секачы”.    

Ветэраны ветліва сустракалі гасцей і дзякавалі за тую ўвагу, якой акружаны. Жывіце доўга, ветэраны! Вы – людзі, на якіх мы раўняемся, вы – наш гонар. Смирнов