у доме, дзе нарадзіўся і жыў Чэслаў Немэн

26.02. 2016 г. у рамках Года культуры наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту тэрытарыальнага цэнтрапабывалі ў клубе-музеі ў Старых Васілішках, у доме, дзе нарадзіўся і жыў Чэслаў Немэн. Экскурсантаў прыветна сустрэў загадчык гэтай самабытнай установы У.У.Сянюта. Уладзімір Уладзіміравіч расказаў пра маленства і юнацства Ч. Выджыцкага (Немэна) – таленавітага вясковага хлопца, апантанага музыкай. Тут цёпла і ўтульна, з пласцінак гучыць голас музыканта, са здымкаў уважліва ўглядаюцца яго вочы.

Таксама ўдзельнікі экскурсіі наведалі касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла. У свой час у гэтым касцёле працаваў бацькаЧэслава Немэна. 

Васілішкаўскі касцёл – беларуская жамчужына  неаготыкі, пабудаваны з чырвонай цэглы па праекту польскага архітэктара К. Вайцехоўскага у 1897-1903 гг.

Пазітыўныя эмоцыі, новыя веды, пачуццё адухоўленасці засталося  ў нашых наведвальнікаў клуба-музея Чэслава Немэна, касцёла Святых Апосталаў Пятра і Паўла.