Маці, матуля, мама…

БезымянныйМаці, матуля, мама… Слова няма даражэй

  Сёння ў памяшканні аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН было незвычайна мнагалюдна. Канцэрт–віншаванне пад  назвай “Хочацца дзякуй вам сказаць” сабраў тут жанчын, якім “за…”, у тым ліку і членаў раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ”.

      Жанчын-матуль павітала загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту А.Р. Шпакоўская. Цёплыя словы госцям сказалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ю.Т. Пашук, дырэктар ТЦСАН С.У. Шанчук, старшыня раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Т.М. Кулакова. Яны пажадалі ўсім здароўя, шчасця, міру, дабрабыту, любві і клопату ад дзяцей.

     Душэўную размову наладзіла з гасцямі вядучая мерапрыемства рэжысёр РДК Вольга Аброшка. Паток добрых эмоцый сыходзіў і з экрана мультымедыйнай устаноўкі, дзе прыгожы фільм усхваляў жанчын-маці. А цудоўныя музычныя падарункі дарылі віноўнікам урачыстасці салісты РДК  і юныя ўдзельнікі гуртка эстрадных спеваў.