Цёплыя візіты

Прадстаўнікі раённай ар­га­ні­за­цыі РГА “Белая Русь” і РУП “Белтэлекам” уша­на­ва­лі ве­тэ­ра­наў Вялікай Айчыннай вайны 

veterany1_bigУ гэтыя дні, калі ўся краіна рых­ту­ец­ца да знамянальнай падзеі – 70-год­дзя Вялікай Пе­ра­мо­гі, асаблівай увагай і кло­па­там акружаны людзі, якія прай­ш­лі праз пекла вайны і вызвалілі на­шу зямлю ад ворага. Ве­тэ­ра­наў наведваюць шко­ль­ні­кі, мо­ладзь, прадстаўнікі ўстаноў і прад­п­ры­ем­с­т­ваў, дзе яны раней пра­ца­ва­лі, выказваюць ім шчы­рую ўдзячнасць за сённяшні мір­ны дзень.

Не чакаў гасцей Яўген Сця­па­на­віч Юдзін, але шчыра абрадаваўся, зап­ра­сіў у дом. Нягледзячы на па­ва­жа­ны ўзрост, а ветэран пе­рак­ро­чыў 90-гадовы рубеж, тры­ма­ец­ца ма­лай­цом, радуецца, што да­ча­каў­ся такой знакавай вясны. Намеснік стар­шы­ні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” А.П. Новік, загадчыца ад­дзе­ла сацыяльнай адап­та­цыі і рэ­а­бі­лі­та­цыі ТЦСАН Т.У. Панова, на­ча­ль­нік Шчучынскага вузла элек­т­рыч­най сувязі А.Б. Рыбак і спе­цы­я­ліст па продажы ВЭС А.У. Ткачук прый­ш­лі да ве­тэ­ра­на не з пустымі ру­ка­мі. Алена Пятроўна Новік цёп­ла падзякавала Яўгену Сця­па­на­ві­чу за яго франтавы подзвіг, па­жа­да­ла здароўя, бадзёрасці, ап­ты­міз­му і ўручыла па­да­ру­нак ад “Белай Ру­сі”. А Аляксандр Браніслававіч Ры­бак наказаў ветэрану, каб заў­сё­ды быў на сувязі, і ўручыў сэр­віс­ную тэлефонную карту на 800 мі­нут размоў па рэ­спуб­лі­цы і 46 мінут – па краінах СНД. Яшчэ Яўген Сця­па­на­віч атрымаў ра­ды­ёп­ры­ём­нік, так што заўсёды будзе ў курсе падзей – мясцовых і краіны.
Ветэран падзякаваў гасцям за па­да­рун­кі і пажадаў, каб заўсёды жы­лі ў міры. “Няхай ніколі не паў­то­рыц­ца тое, што давялося вып­ра­ба­ваць майму пакаленню”, – ска­заў Яўген Сцяпанавіч.

Уральскі хлопец Яўген Юдзін пай­шоў на вайну ў агнявым 42-м. Ён трапіў у па­вет­ра­на-дэсантную ды­ві­зію, байцоў якой рыхтавалі, каб закінуць у тыл ворага. Ад­нак аб­с­та­ві­ны склаліся інакш, і дэ­сан­т­ні­кам прыйшлося абараняць Ле­нін­г­рад. Яў­ген быў паранены, пас­ля выздараўлення трапіў у зенітны полк ППА, які ахоўваў аэ­рад­ро­мы.
Да гэтай пары не сцерлася з па­мя­ці ветэрана, як фашысцкія сцяр­вят­ні­кі на­ля­та­лі на нашы аэ­рад­ро­мы, тады гарэлі зямля і паветра. Прос­та цуд, што яму ўдалося вы­жыць у такім пекле.
Летам 44-га часць, дзе ваяваў Юдзін, перакінулі на 3-ці Беларускі фронт, які ўпэў­не­на рухаўся ва Ус­ход­нюю Прусію. Перамогу Яўген сус­т­рэў у Марыенбургу.
Успаміны цяжка даюцца ве­тэ­ра­ну, але, на яго думку, нашчадкі па­він­ны ведаць су­ро­вую праўду пра вай­ну, каб прадухіліць спробы пе­рай­на­чыць гераічную ста­рон­ку на­шай гісторыі.
Для Веры Рыгораўны Маславай ві­зіт гасцей таксама стаў пры­ем­ным сюр­п­ры­зам. “Дзякуй за ўвагу, за падарункі, за добрыя словы! Які ж сёння радасны дзень!”— ус­х­ва­ля­ва­на паўтарала жанчына.
Ураджэнка Пермскай вобласці ўнес­ла ўклад у Перамогу са­ма­ах­вяр­най, не­па­сі­ль­най працай у тыле. Аб гэтым сведчыць медаль “За доб­лес­ную працу ў Вялікай Ай­чын­най вайне 1941-1945 гг.” Вера Ры­го­раў­на з болем успамінае, які не­па­сі­ль­ны ця­жар усклала вайна на пле­чы жанчын і дзяцей. Яны зма­га­лі­ся з голадам, холадам, а яш­чэ і цяж­ка працавалі. Сіла духу была ней­ма­вер­ная!
– З нецярпеннем чакаю 9 Мая, – прыз­на­ец­ца жанчына. – Гэтае свя­та і праз 70 год яднае пакаленні, свед­чыць аб непарыўнай духоўнай по­вя­зі.
У гэтыя дні падарункі ад “Белай Ру­сі” і РУП “Белтэлекам” ат­ры­ма­лі 37 ветэранаў Вялікай Айчыннай вай­ны.

Щучинская районная газета “Дзянница”.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фо­та аўтара.